Віншуем студэнта 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Максіма Ляўковіча з перамогай у Міжнародным конкурсе “Віртуозы гітары” ў намінацыі “Класічная гітара”.
Штогод удзельнікамі конкурсу становяцца прафесіяналы і аматары ў галіне канцэртнага выканальніцтва і навучання ігры на гітары. Выкладчыкі, навучэнцы музычных навучальных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі, выканаўцы на розных відах гітары, майстры-вытворцы гітар ручной работы, кампазітары, педагогі.
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу - Санкт-Пецярбургскае аддзяленне Расійскага творчага саюза работнікаў культуры, прадзюсерскае агенцтва "Творчы Дом", Расійскі каледж традыцыйнай культуры.
Віншуем з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!