У гэтыя выхадныя адбудуцца спаборніцтвы па валейболе, баскетболе і міні-футболе. Купалаўцы выкладуцца на поўную і пазмагаюцца за перамогу! З раскладам гульняў можна азнаёміцца ніжэй.
12 лютага ў горадзе Мазыр адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд "Жамчужына Палесся" (Мазыр) - "Камунальнік-ГрДУ".
Пачатак а 16.30.
12 лютага ў горадзе Мінск адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "РЦАП СДЮШАР" (Мінск) - "Гродна-93-ГрДУ".
Пачатак а 13-й гадзіне.
13 лютага ў спартовай зале №2 па вул. Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Педуніверсітэт" (Мінск).
Пачатак а 15-й гадзіне.
13 лютага ў спартовай зале №2 па вул. Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "ЦКК-Юні" (Светлагорск).
Пачатак а 17-й гадзіне.