Фінальныя спаборніцтвы ўніверсіяды прайшлі ў спартыўнай зале навучальнага корпуса па вуліцы Захарава, 32. Удзел у іх узялі прадстаўнікі 17 устаноў вышэйшай адукацыі.
Віталі спартсменаў старшыня Беларускай федэрацыі каратэ Аляксей Багданаў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васілій Сянько, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Уладзімір Антончык, дырэктар цэнтра "Вышэйшая школа трэнера" Аляксандр Краевіч, начальнік аддзела турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Яўген Ародзь і начальнік спартыўнага клуба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кірыл Акуліч.
Таксама сярод гасцей былі і ветэраны спорту: Заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь, прафесар, Ганаровы грамадзянін Гродна Вячаслаў Максімовіч, а таксама майстар спорту СССР па пяці відах адзінаборстваў, старшыня Гродзенскай федэрацыі баявога самба Аляксей Сівірчукоў.
Спаборнічалі ўдзельнікі адначасова на дзвюх пляцоўках: на адной у баі сышліся дзяўчаты, а на другой - хлопцы. Нашы хлопцы добра сябе паказалі. Другое месца ў кумітэ заваяваў студэнт 3 курса факультэта інфарматыкі і матэматыкі Дзмітрый Карканіца. У студэнта 4 курса факультэта фізічнай культуры Цімура Яндыева трэцяе месца ў кумітэ. Студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Сухадола ў індывідуальным ката заняў другое месца. Таксама юнак узнагароджаны спецыяльным прызам БАСС за волю да перамогі.