19 лютага, у суботу, на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. Абітурыентаў і іх бацькоў, а таксама ўсіх, каму цікавая прафесія афіцэра, чакаюць па адрасе мікрараён Фолюш, 15/219 у 10.00.
Госці змогуць даведацца, як жывуць і вучацца курсанты, для іх правядуць экскурсію па факультэце. Гасцям пакажуць узоры ваеннай формы, стралковай зброі, узбраенне ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. У школьнікаў будзе магчымасць паспрабаваць свае сілы на навучальных трэнажорах, задаць пытанні, на якія адкажа кіраўніцтва ваеннага факультэта.
Дзецям і іх бацькам раскажуць пра побыт курсантаў, пра тое, як яны жывуць па-за заняткамі. Экскурсія закране казармы і інтэрнат, бытавыя пакоі. Таксама госці пабываюць у трэнажорнай зале, якая выклікае прыхільнасць базавымі трэнажорамі, якія простыя і эфектыўныя ў дасягненні спартыўных мэт.
Вядома ж усіх пачастуюць салдацкай кашай па завяршэнні экскурсіі.
ШТО? Дзень адчыненых дзвярэй на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.
КАЛІ? 19 лютага, субота, а 10.00.
ДЗЕ? Мікрараён Фолюш, 15/219