У ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо даўно стала добрай традыцыяй адзначаць Міжнародны жаночы дзень. Сёлета напярэдадні свята ў холе навучальнага корпуса па вуліцы Ажэшкі, 22 дамам дарылі кветкі, а валанцёрскі цэнтр прапанаваў зрабіць паштоўкі сваімі рукамі. Як адзначылі рабяты, яны ад усёй душы хацелі стварыць святочны настрой! Апроч таго, ужо зусім хутка адбудзецца святочны канцэрт. Запрашаем усіх!