Цэнтр працуе на факультэце псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта і 26 сакавіка запрашае на семінар-трэнінг «Карэкцыя эмацыйных станаў асобы: тэхнікі трансфармацыі эмоцый».
Спікерам семінара стане сацыяльны і дзіцячы псіхолаг, арт-тэрапеўт, дацэнт кафедры прыкладной і эксперыментальнай псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат псіхалагічных навук Марына Карняловіч. Падчас семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з тэхнікамі трансфармацыі эмоцый як сродкам псіхалагічнай дапамогі і самадапамогі.
Занятак дапаможа сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах псіхакарэкцыі эмацыйных станаў асобы, пазнаёміць з метадамі карэкцыі эмацыйных станаў з выкарыстаннем метафар. Семінар навучыць працаваць з трывогай, страхам, настроем, выкарыстоўваць тэхнікі трансфармацыі эмоцый.
Пачатак заняткаў у 11.00, перапынак з 14.00 да 14.20, заканчэнне трэнінгу-семінара ў 17.20. З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца тут.