На факультэце фізічнай культуры прайшла інфармацыйная сустрэча для студэнтаў трэціх і чацвёртых курсаў на тэму "Прафілактыка незаконнага спажывання і абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў сярод студэнцкай моладзі".
У рамках сустрэчы са студэнтамі паразмаўляў падпалкоўнік міліцыі, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС аблвыканкама Генадзь Пяцько.
Праваахоўнік у даступнай форме расказаў студэнтам аб наступствах неабдуманых учынкаў. Удзельнікі пагаварылі аб жаданні лёгкай нажывы і ўроне для здароўя, які наносяць наркотыкі. Генадзь Зігмундавіч прывёў прыклады з практыкі сваёй працы, а таксама прапанаваў паглядзець відэафільм, заснаваны на рэальных падзеях.
Інфармацыйную сустрэчу арганізавала сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Купалаўскага ўніверсітэта.