З 17 па 19 сакавіка ў Віцебску ў ВДУ імя П.М. Машэрава праходзіў Фестываль моладзі і студэнтаў Саюзнай дзяржавы, прысвечаны Году народнага мастацтва і нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў Расіі і Году гістарычнай памяці ў Беларусі.
Студыя гутарковага жанру "Канферанс" стала лаўрэатам 1 ступені ў намінацыі "Мастацкае слова" на Фестывалі моладзі і студэнтаў Саюзнай дзяржавы.
Пастаноўка купалаўцаў нікога не пакінула абыякавым. Урывак са спектакля «Дарогамі Перамогі. Альбом памяці» прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, якія займаюцца ў студыі гутарковага жанру «Канфенанс» пад кіраўніцтвам спецыяліста аддзела культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці УВРсМ Маргарыты Рукша.
Студыя падрыхтавала пастаноўку ў мінулым годзе да Дня Перамогі. Спектакль заснаваны на ўспамінах купалаўцаў, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны франтавікоў карпатліва сабраны пад вокладкай адной кнігі загадчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Андрэем Гецэвічам.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 110 выканаўцаў з дзвюх краін ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, якія спаборнічалі па трох намінацыях: вакал, харэаграфія і мастацкае слова.
Членамі журы конкурснай праграмы сталі дзеячы культуры і мастацтва:
Старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Мікалаеўна Дулава.
Харэограф, удзельніца тэлепраекта ТНТ "Танцы" Лізавета Уладзіславаўна Дружыніна.
Генеральны дырэктар Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глеб Аляксандравіч Лапіцкі.
Старшыня Смаленскай абласной арганізацыі "Расійскі Саюз Моладзі", дырэктар Фонду падтрымкі запаведных тэрыторый, кандыдат педагагічных навук Яўген Анатольевіч Захаранкаў.
Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Чалавек-года Віцебшчыны 2010, член журы міжнародных фестываляў Раіса Сцяпанаўна Грыбовіч.