У рамках Адзінага дня інфармавання запрошаныя госці выступілі з дакладамі па найбольш актуальных тэмах.
Аб правілах знаходжання замежных асоб у Рэспубліцы Беларусь і недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў купалаўцам расказалі работнікі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Ірына Стэфановіч і Таццяна Дунецкая.
З дакладамі «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» і «Наркаспажыванне як агульнасусветная пагроза. Прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь» выступіў Аляксандр Седач, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Гродзенскай вобласці пракуратуры Гродзенскай вобласці.