У дні школьных канікул факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы расхінуць свае дзверы для старшакласнікаў, іх бацькоў і педагогаў.
З 28 сакавіка стартуюць Дні абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта. Праграма праекта разлічана на шэсць дзён, па 2 красавіка. У гэтыя дні будучых абітурыентаў чакае маса цікавых лакацый, дзе ў фарматах афлайн і анлайн яны змогуць пазнаёміцца з выкладчыкамі і студэнтамі, якія максімальна інфарматыўна і цікава раскажуць пра факультэты і спецыяльнасці, умовы і магчымасці атрымання адукацыі – ад практычнага складніка навучання да перспектыў далейшага працаўладкавання, і, вядома, аб яркіх момантах студэнцкага жыцця.
Кожны дзень будзе напоўнены прафарыентацыйнымі інтэнсівамі, яркімі прэзентацыямі і актыўнымі дыялогамі. Старшакласнікі змогуць стаць удзельнікамі розных майстар-класаў і прафесійных спроб, пабываць на экскурсіях у навучальных карпусах і лабараторыях універсітэта, адчуць сябе студэнтамі, пабываўшы на лекцыях.
Будзе цікава! Запрашаем!
З падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемствах праграмы можна азнаёміцца тут.