Па выніках конкурсу Алена Антончык узнагароджана граматай у намінацыі "Лепшы малады спецыяліст установы адукацыі".
Старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, Старшыня Савета маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Антончык прыняла ўдзел у конкурсе маладых спецыялістаў "Мая маладая Беларусь!", ініцыяваным Адміністрацыяй Ленінскага раёна горада Гродна і Ленінскім раённым камітэтам ГА "БРСМ".
Маладыя спецыялісты, якія працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах адукацыі Ленінскага раёна горада Гродна прадставілі праект сацыяльнай рэкламы і відэаролік-прэзентацыю: абарону прафесій па розных тэматыках.
Віншуем Алену Генадзеўну!