На фізіка-тэхнічным факультэце адбыўся другі заключны этап алімпіяды па фізіцы сярод навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Па выніках першага завочнага этапа, у якім прынялі ўдзел 94 чалавекі, да другога былі дапушчаны 60 навучэнцаў. Усе яны годна змагаліся за перамогу і паказалі ўсё, на што здольныя.
На падставе рашэння журы пераможцам алімпіяды прызнаны Мікіта Ціханчук, навучэнец 10 класа ДУА "Гімназія №1 г.Слоніма". Дыпломамі 2 ступені ўзнагароджаны Кацярына Марціновіч, навучэнка 10 класа ДУА "Гімназія № 10 г. Гродна", а таксама навучэнец 10 класа ДУА "Ліцэй № 1 г. Гродна" Ягор Марозік.
Добрую падрыхтоўку да другога этапа алімпіяды па фізіцы прадэманстравалі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Навагрудка" дзесяцікласнік Максім Заварын, а таксама выпускнік Максім Раманюк, якія ўзнагароджаны дыпломамі 3 ступені.
Дыпломамі 3 ступені ўзнагароджаны Іван Драгамерецкі, навучэнец 10 класа ДУА "Гімназія № 10 г. Гродна", а таксама Усцін Белавус, навучэнец 10 класа ДУА "Гімназія №1 г. Слоніма".
Неабходна адзначыць, што алімпіядны рух у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адным з самых яркіх складальнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, якая садзейнічае самарэалізацыі асобы.