17 каманд розных факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта згулялі ў Брэй-рынг «Паехалі!» і даведаліся хто больш за ўсіх ведае пра космас.
Купалаўцаў чакалі заданні рознага кшталту: рэбусы, зашыфраваныя песні, інтэлектуальныя пытанні, кінапытанні, і гэта ўсё было звязана з космасам.
Брэйн-рынг завяршыўся наступным чынам:
1 месца – каманда «Клуб крою і шыцця» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
2 месца – каманда «На бэзавым Месяцы» педагагічнага факультэта
3 месца - каманда "Мы не ведаем" юрыдычнага факультэта
3 месца – каманда «Мая» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Атмасфера, якая панавала на Брэйн-рынгу, у чарговы раз даказала, што купалаўцы - гэта вялікая дружная сям'я!