Адбыўся II тур Алімпіяды па нямецкай мове "Нямецкая мова вакол нас" у рамках шматпрофільнай "Алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта". У ІІ туры алімпіяды па нямецкай мове прынялі ўдзел 30 навучэнцаў з сярэднеадукацыйных школ Гродна, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Пераможцамі Алімпіяды сярод навучэнцаў 11 класаў сталі: Шукайла Дыяна (дыплом I ступені), Мендрык Крысціна (дыплом II ступені), Смаглюк Ганна (дыплом II ступені), Кавальчук Вераніка (дыплом III ступені), Шамурзе Герман (дыплом III ступені). Сярод 9-10 класаў: Клімовіч Анастасія (дыплом I ступені), Васьковіч Вольга (дыплом I ступені), Канапелька Ксенія (дыплом II ступені), Блажэвіч Мікіта, Каленік Варвара (дыплом III ступені).
Лаўрэаты алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2022 годзе на спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія (нямецкая)» будуць мець штомесячную прэміяльную ўзнагароду ў памеры 30% ад навучальнай мінімальнай стыпендыі на працягу першага семестра у адпаведнасці з Палажэннем аб шматпрофільнай алімпіядзе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы».
Арганізатарам алімпіяды па нямецкай мове "Нямецкі вакол нас" выступіла кафедра рамана-германскай філалогіі.