26 красавіка актавая зала па вуліцы Леніна, 32 ператворыцца ў тэрыторыю казак і перанясе гледачоў у цудоўны свет дзяцінства. Там пройдзе дабрачынны музычны паказ «Падарожжа па планетах казак».
Мерапрыемства арганізавана і падрыхтавана кафедрай англійскай філалогіі, валанцёрскімі атрадамі і студэнтамі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. У рамках казачнага вечара пройдзе сабор сродкаў, якія будуць накіраваны ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.
Такія дабрачынныя мерапрыемствы не новыя для філалагічнага факультэта, валанцёры якога ўжо доўгі час дапамагаюць Гродзенскаму абласному цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.
Запрашаем усіх ахвочых! Уваход вольны.