Студэнты спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання прынялі ўдзел у VII Міжнароднай алімпіядзе па лагістыцы ў Валгаградскім філіяле Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.У. Пляханава.
Нашы студэнты паказалі высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў! "Бронзу" ў асабістым заліку ўзялі Ксенія Крыштава і Ганна Кот. «Срэбра» ў Паўла Франкоўскага. "Золата" заваявалі Максім Коўчун, Анастасія Коўш, Канстанцін Касцюкевіч, Наталля Лукуць, Анастасія Лобань, Павел Франкоўскі.
У камандным заліку студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы таксама выдатна сябе паказалі. Трэцяе месца заняла каманда ў складзе якой былі Ксенія Крыштава і Ганна Кот. Першае месца забралі дзве каманды. У складзе адной былі Максім Каўчун і Павел Франкоўскі, у другой - Канстанцін Касцюкевіч і Анастасія Коўш.
Віншуем рабят з паспяховым выступам!