У Клубе праваслаўных зносін у рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся тэматычны вечар «Душа сумуе аб нябёсах ...», прысвечаны жыццю і творчасці паэта Сяргея Ясеніна.
Протаіерэй Георгій Рой пасля супольнай малітвы прывітаў усіх прысутных і адкрыў вечар: «Творчасць і само жыццё паэта прымушаюць пра многае задумацца. Сяргей Ясенін чалавек з вельмі няпростым лёсам. Можна сказаць, што ён быў і блудадзеем, і грэшнікам, але з хрысціянскага пункту гледжання гэта не мае роўна ніякага значэння, калі чалавек здзейсніў самае галоўнае ў сваім жыцці - подзвіг пакаяння, калі чалавек адкупіў свае грахі».
Дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Леанідаўна Улейчык распавяла аб напоўненым таямніцамі жыццёвым шляху Сяргея Ясеніна.
Ацаніла творчасць і падзялілася «адчуваннем» Сяргея Ясеніна аспірант кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Сяргееўна Агапонова: «Можа быць, Сяргей Ясенін сказаў бы ўсім прысутным у зале: "Дарагія мае, добрыя!" Або з'явіўся са свістам, крыкам, шумам і скандалам, каб чытаць свае вершы. Мы ведаем, што чалавечая натура супярэчлівая. Куды больш супярэчлівая творчая натура. Жыццё і творчасць Сяргея Ясеніна гэтаму пацверджанне. Мабыць, маё сённяшняе выступленне пра гэта, пра супярэчнасці жыцця і смерці ў творчасці паэта».
Перад удзельнікамі сустрэчы з дакладам «Уплыў Сяргея Ясеніна на беларускіх паэтаў» выступіў арганізатар вечара - клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Павал Каспяровіч. Ён адзначыў, што беларускія паэты, сярод якіх Ніл Гілевіч, Аркадзь Куляшоў, Паўлюк Трус, перакладалі творы Сяргея Ясеніна і ўспадкавалі яго стыль. Таксама айцец Павел прадставіў цікавы факт пра вершы «Дай, Джым, на шчасце лапу мне ...»: у творы гаворка ідзе пра сабаку, якая належыла вядучаму акцёру трупы К.С. Станіслаўскага Васілю Качалаву, які ў савецкі час нікому не давяраў таямніцу аб сваім не пралетарскім паходжанні, нават свайму «чатырохногаму» аднаму Джыму (заўв.: Качалаў Васіль Іванавіч (Шверубовіч) нарадзіўся 30 студзеня (11 лютага) 1875 ў Вільні ў сям'і святара).
Дацэнт кафедры польскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Анатолій Аляксандравіч Брусевіч, выступаючы перад аўдыторыяй, падкрэсліў, што палякі звярнуліся да творчасці паэта яшчэ пры яго жыцці, і на прыкладах патлумачыў гістарычныя, рэлігійныя, лінгвістычныя асаблівасці стылю паэта і праблемы перакладу творчасці Сяргея Ясеніна на польскую мову.
У канцы вечара перад удзельнікамі сустрэчы з музычнымі нумарамі выступілі студэнты факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы вакаліст Андрэй Дактароў і гітарыст Дзмітрый Харошка, а таксама гарадзенскі бард Таццяна Салаўёва.
Паводле інфармацыі сайта Свята-Пакроўскага
кафедральнага сабора ў Гродне
- В конце вечера перед участниками встречи с музыкальным номером выступила гродненский бард Татьяна Соловьева
- В Клубе православного общения в рамках сотрудничества Гродненской епархии Белорусской Православной Церкви и ГрГУ имени Янки Купалы состоялся тематический вечер «Душа грустит о небесах...», посвященный жизни и творчеству поэта Сергея Есенина
- В Клубе православного общения в рамках сотрудничества Гродненской епархии Белорусской Православной Церкви и ГрГУ имени Янки Купалы состоялся тематический вечер «Душа грустит о небесах...», посвященный жизни и творчеству поэта Сергея Есенина
- Протоиерей Георгий Рой после совместной молитвы поприветствовал всех собравшихся и открыл вечер
- Доцент кафедры всеобщей и славянской истории ГрГУ имени Янки Купалы Н.Л. Улейчик рассказала о наполненном тайнами жизненном пути Сергея Есенина
- Перед участниками встречи с докладом «Влияние Сергея Есенина на белорусских поэтов» выступил организатор вечера – клирик Свято-Покровского кафедрального собора иерей Павел Касперович
- В Клубе православного общения в рамках сотрудничества Гродненской епархии Белорусской Православной Церкви и ГрГУ имени Янки Купалы состоялся тематический вечер «Душа грустит о небесах...», посвященный жизни и творчеству поэта Сергея Есенина
- Доцент кафедры польской филологии ГрГУ имени Янки Купалы А.А. Брусевич, выступая перед аудиторией, подчеркнул, что поляки обратились к творчеству поэта еще при его жизни
- В конце вечера перед участниками встречи с музыкальными номерами выступили студенты факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы вокалист Андрей Докторов и гитарист Дмитрий Хорошко