V міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасныя будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі", у якой прынялі ўдзел выкладчыкі інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, праходзіла ў Балтыйскім федэральным універсітэце імя І. Канта.
Канферэнцыя прысвечана разгляду вопыту навукова-інавацыйнай дзейнасці ў галіне будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій, абмеркаванню найноўшых навуковых дасягненняў і сусветных трэндаў па выкарыстанні мясцовай сыравіны для будаўнічай галіны, фарміраванні камфортнага гарадскога асяроддзя.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і арганізатараў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Праневіч.
Свае даклады на канферэнцыі прадставілі дэкан факультэта Ала Волік, загадчык кафедры механікі і будаўнічых канструкцый Уладзімір Барсукоў, старшы выкладчык кафедры механікі і будаўнічых канструкцый Святлана Сазон, старшы выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці Таццяна Булай, выкладчык кафедры механікі і будаўнічых канструкцый Ян Навіцкі.