З 10 па 14 мая на базе філіяла інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў пасёлку Светлая Рошча праходзіў ІХ Рэспубліканскі конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня».
У ім бралі ўдзел больш за 80 удзельнікаў з 8 устаноў вышэйшай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Умовы конкурсаў максімальна набліжаны да рэальных будняў ратавальнікаў. Каманды эвакуіравалі людзей, якія праваліліся ў падземную шахту, ліквідавалі пажар у салоне самалёта і спускалі пасажыраў па надзіманым трапе, шукалі пацярпелых у выніку ДТЗ, а таксама пад заваламі будынка, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, ратавалі чалавека, які тануў, і многае іншае.
На афіцыйную цырымонію закрыцця конкурсу прыехалі намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Андрэй Юржыц, першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, начальнік філіяла «Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Валерый Рудольф, начальнік Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння і НС Алена Дзмітрук, старшыня Рэспубліканскага савета РДГА «БДПА» Аляксандр Кудрашоў, галоўны рэдактар часопісаў «Юны выратавальнік» і «Служба выратавання» Алена Трафімчук, а таксама кіраўнікі навучальных устаноў, каманды ад якіх выступалі на конкурсе.
Пераадолеўшы такую колькасць выпрабаванняў і знаходзячыся не ў самых простых умовах, удзельнікі змаглі праявіць сябе, атрымаць масу вопыту, праверыць свае навыкі і веды, пагутарыць з аднадумцамі і здабыць новых сяброў, а гэта, несумненна, кажа аб тым, што "Студэнты" – не проста гонка за перамогай. Гэты яркі час студэнцтва, якое застанецца ў памяці ўдзельнікаў на доўгія гады.