Фінальныя мерапрыемствы праекта аб'ядналі ў сабе ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў фондаў за 2021 год і працу інтэрактыўнай выставы інтэлектуальных і творчых дасягненняў. Удзел у маштабнай падзеі бяруць і купалаўцы.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве "Талент Беларусi" прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Міністр культуры Анатоль Маркевіч і Міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыні спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, падтрымцы таленавітай моладзі Алег Румо і Кацярына Дулава і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама іх педагогі і творчыя работнікі, якія дасягнулі вяршыняў прафесійнага майстэрства дзякуючы падтрымцы фонду.
Да ўрачыстасці далучыліся рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Таццяна Сідорка.
У гэты дзень на сцэну ўзняліся студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч, студэнт 4 курса факультэта інфарматыкі і матэматыкі Юрый Сарасек і студэнт 3 курса факультэта інфарматыкі і матэматыкі Андрэй Хомбак, якія з'яўляюцца ўладальнікамі дыпломаў III ступені Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання.
У рамках цырымоніі Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь была ўзнагароджана выкладчык Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Пракопчык-Бяляўская.
Акрамя таго, купалаўцы прадставілі YouTube-праект «Струмень» на выставе інтэлектуальных і творчых дасягненняў.