На факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання 2 чэрвеня адбылася VI міжнародная навуковая канферэнцыя "Інжынернае і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання". Мерапрыемства аб'яднала маладых вучоныхз Беларусі, Казахстана і Расіі.
Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі інжынернае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці, інжынернае забеспячэнне транспартнай дзейнасці, праблемы транспартнай і машынабудаўнічай лагістыкі.
З дакладамі выступілі студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў з Расіі, Казахстана і Беларусі.
Даклады будуць прадстаўлены ў дэпанаваным зборніку матэрыялаў канферэнцыі.