Урачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў абітурыентам, якія набралі на цэнтралізаваным тэсціраванні 100 балаў, адбудзецца 15 ліпеня ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22.
У гэты дзень Купалаўскі ўніверсітэт аб'яднае лепшых абітурыентаў, іх педагогаў і бацькоў, дырэктараў школ і прадстаўнікоў адміністрацыі рэгіёну. Ва ўрачыстай абстаноўцы будуць віншаваць юнакоў, якія паказалі бліскучыя вынікі па выніках уступнай кампаніі гэтага года.
Гэта 28 выпускнікоў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія атрымалі 100 балаў па навучальных прадметах ЦТ-2022. Таксама не застануцца без увагі рабяты, якія пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання паказалі высокія вынікі.
ШТО? Урачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў.
ДЗЕ? Навучальны корпус па вуліцы Ажэшкі, 22, аўдыторыя 218.
КАЛІ? 15 ліпеня ў 12.00.