Прыёмная кампанія па наборы ў аспірантуру і дактарантуру пачала працаваць з 1 жніўня. Купалаўскі ўніверсітэт запрашае зацікаўленых атрымаць адукацыю ў аспірантуры і дактарантуры.
Атрымаць адукацыю пасля ВНУ ў аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, устаноўленымі загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, сёлета можна па наступных спецыяльнасцях: «Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне», "Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры", "Радыёфізіка", "Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)" "Айчынная гісторыя", "Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання", "Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі", "Тэорыя літаратуры. Тэксталогія», «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства», «Крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права”, “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, “Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры”, “Педагагічная псіхалогія”.
Атрыманне паслявузаўскай адукацыі на платнай аснове магчыма па любой з 41 спецыяльнасці, адкрытай у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прыём у дактарантуру ўніверсітэта ажыццяўляецца па спецыяльнасці «Оптыка» на платнай аснове.
Прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру ў 2022 годзе з 1 жніўня да 30 верасня.
З умовамі і парадкам прыёму, пералікам спецыяльнасцей, форм і тэрмінаў навучання, спісам неабходных дакументаў, праграмамі ўступных іспытаў і іншай карыснай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ў раздзеле Навука/Падрыхтоўка і атэстацыя навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі/Паступаючым у аспірантуру.
Па пытаннях паступлення звяртацца на адрас:
г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 401,
Даведкі па тэлефоне: 8 0152 73 19 27,
e-mail: //www.postgraduate@grsu.by/">www.postgraduate@grsu.by