Ужо трэці раз Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адчыніў свае дзверы для замежных гасцей, якія хочуць глыбей вывучыць рускую мову. Папоўніць свае веды можна ў Летняй школе і Летняй акадэміі рускай мовы.
На мінулым тыдні завяршыла працу Летняя школа рускай мовы, якая была арганізавана восьмы раз. У перыяд з 1 па 12 жніўня 2022 года замежнікі вывучалі рускую мову разам з Наталляй Музычэнка, дацэнтам кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі і Інай Самойлавай, загадчыцай кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі.
Пасля завяршэння работы школы выкладчыкі працягнулі працу, але ўжо ў Летняй акадэміі рускай мовы, дзе слухачы вывучаюць рускую мову на паглыбленым узроўні. Іншаземцы не толькі палепшаць свой узровень валодання рускай мовай, але і атрымаюць навыкі даследчай работы ў галіне прыкладной лінгвістыкі, адкрыюць для сябе Беларусь і знойдуць новых сяброў.
Слухачамі Летняй акадэміі сталі госці з Германіі і Венесуэлы.