У Мінску 23 студзеня 2016 года адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе, у рамках якога прайшлі перадалімпійскія кваліфікацыйныя турніры і адбор спартсменаў на чэмпіянат Еўропы.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны і г. Мінска. У склад каманды Гродзенскай вобласці ўвайшлі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Па выніках спаборніцтваў каманда Гродзенскай вобласці заняла першае месца.
Таксама былі вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве.
У вагавой катэгорыі 66 кг першае месца заняў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш, другім стаў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў.
У вагавой катэгорыі 71 кг лепшым быў прызнаны студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях.
У вагавой катэгорыі 130 кг другое месца заняў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пашкоў.
Трэнерам спартсменаў-купалаўцаў выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч.
- Студенты-спортсмены ГрГУ имени Янки Купалы вошли в состав сборной Гродненской области на чемпионате Республики Беларусь по греко-римской борьбе
- С приветственным словом к спортсменам обратились гости соревнований
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы на чемпионате Республики Беларусь по греко-римской борьбе сражались за право быть лучшим
- В весовой категории 66 кг первое место занял студент 3 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Ярослав Кардаш, вторым стал студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Сослан Дауров
- В весовой категории 71 кг лучшим был признан студент 5 курса факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Павел Лях
- В весовой категории +130 кг второе место занял студент 4 курса факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Максим Пашков
- Победители и призеры чемпионата Республики Беларусь по греко-римской борьбе