У намінацыі "Архітэктура і будаўніцтва" ўзнагароджаны выпускнік інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, начальнік участка маналітнага будаўніцтва ААТ "Гроднажылбуд" Пётр Касцюкевіч. Разам з калектывам ён працаваў над рэканструкцыяй Румлёўскага маста.
- Вельмі прыемна апынуцца сярод тых, хто атрымаў гэтае ганаровае званне. Але, на мой погляд, маё ўзнагароджанне - гэта заслуга ўсяго калектыву. Гэта не асабістая ўзнагарода, а ўсіх, хто быў датычны да працы, - падзяліўся з прэсай Пётр Касцюкевіч.
Пётр паспяхова скончыў інжынерна-будаўнічы факультэт па спецыяльнасці "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва" ў 2015 годзе.
Віншуем, ганарымся і жадаем поспехаў і высокіх дасягненняў у працоўнай дзейнасці!