Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прывабнасці сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі магчымасцей беларускіх устаноў адукацыі на сусветным рынку адукацыйных паслуг, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб установах адукацыі краіны.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць адпаведны патрабаванням, указаным ў дадатку, рэкламны матэрыял сацыяльнага характару па адной з тэм: «Адукацыя – твая лесвіца да запаветных мар» і «Мы будуем будучыню самі».
Для ўдзелу неабходна да 29 верасня прадаставіць конкурсныя работы ў электронным выглядзе на адрас career@grsu.by з указаннем прозвішча, імя ўдзельніка(ов).
Разам з конкурснай работай прадастаўляецца яе анатацыя (назва праекта, аўтары, спецыяльнасць, прызначэнне) не больш чым на адной старонцы фармату А4.