Сёлета міжнародны конкурс па прафесійных тэхнічных навыках сярод навучальных устаноў Пекіна і краін Шаўковага шляху праходзіў анлайн. У яго фінальным этапе ўдзельнічалі больш за 800 канкурсантаў. Дзеці спаборнічалі ў кухарскай і кандытарскай справе, інфармацыйных тэхналогіях і дызайне.
У кампетэнцыі "Графічны дызайн" тры прызавыя месцы ў навучэнцаў Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. "Золата" ў Юліі Гайко, другое месца заняла Кацярына Хведчына, трэцяе - у Маргарыты Траскевіч.
У кампетэнцыі "Дашкольная адукацыя" (выхавальнік дзяцей дашкольнага ўзросту, настаўнік пачатковых класаў) канкурсанты выконвалі заданні па двух модулях. У модулі "Выяўленчае мастацтва" першае месца падзялілі Вікторыя Камека з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнка Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Ганна Казырыцкая.
Віншуем нашых рабят з перамогамі!