29 верасня 2022 года супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у семінары "Удасканаленне прававога рэгулявання пытанняў атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі".
Навучальны семінар быў арганізаваны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для ўстаноў навукова-арыентаванай адукацыі Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч, супрацоўнікі аддзела падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, старшыні і вучоныя сакратары саветаў па абароне дысертацый пры ГрДУ імя Янкі Купалы, супрацоўнікі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Агляд змяненняў і дапаўненняў, унесеных у нарматыўныя дакументы па атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі прадставілі галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Вольга Дубаневіч, начальнік упраўлення атэстацыйнай работы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Наталля Кардыяка, намеснік начальніка ўпраўлення атэстацыйнай.
На пытанні аўдыторыі, якія датычацца правядзення экспертызы дысертацыйных даследаванняў і работы саветаў па абароне дысертацый, адказалі старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Аляксандр Гучок і начальнік упраўлення аналітычнай і прававой работы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Аляксандр Смеян.
З новымі рэдакцыямі Палажэння аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, Палажэння аб савеце па абароне дысертацый, а таксама Інструкцыі аб парадку афармлення дысертацыі, дысертацыі ў выглядзе навуковага даклада, аўтарэферата дысертацыі і публікацый па тэме сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Кансультацыі па пытаннях афармлення, экспертыз і абарон дысертацыйных даследаванняў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй нарматыўнай базы можна атрымаць у аддзеле падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых працаўнікоў вышэйшай кваліфікацыі.