Месячнік бяспекі аб'яднаў серыю мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і недапушчэнне няшчасных выпадкаў і правапарушэнняў, а таксама фарміраванне свядомых і адказных адносін работнікаў і навучэнцаў да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, развіццё навыкаў па аказанні сама- і ўзаемадапамогі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і павышэнне ўзроўню ведаў па процідзеянні дэструктыўным праявам.
У ходзе месячніка бяспекі праводзяцца заняткі з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, МНС і Службы бяспекі ўніверсітэта па пытаннях выкарыстання сістэм трывожнай сігналізацыі, дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Арганізаваны навучальныя мерапрыемствы з работнікамі студэнцкага гарадка, участка вартаўнічай аховы па пытанні дзеянняў у экстраных сітуацыях. У асобных адміністрацыйных будынках і інтэрнатах праведзена практычная адпрацоўка пытанняў эвакуацыі і дзеянняў пажарных дружын.
Адбыліся выступленні перад навучэнцамі і работнікамі ўніверсітэта супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па пытаннях фарміравання законапаслухмяных паводзін.