ХІ Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, прысвечаныя тэме “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, пройдуць 8 і 9 снежня. Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, а таксама ўключана ў Праграму супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2020-2025 гады.
Да ўдзелу ў Каложскіх чытаннях запрашаюцца святары, педагогі, навучэнцы IX - XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выкладчыкі і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковыя работнікі.
У рамках чытанняў запланаваны пленарнае пасяджэнне, работа секцый і абласная дыялогавая анлайн-пляцоўка "Моладзь і духоўнасць: выбар каштоўнасцей і пабудова будучыні".
З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца ў інфармацыйным паведамленні.