На працягу двух тыдняў, з 21 па 30 лістапада, мужчынскія каманды па баскетболе факультэтаў нашага ўніверсітэта змагаліся за званне лепшай.
У рамках круглагадовай спартакіяды-2022/2023 адбыліся спаборніцтвы па баскетболе сярод мужчынскіх каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флерка.
Другое месца заняла каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Болахаў.
Трэцяй стала каманда факультэта эканомікі і кіравання. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віктар Вайцішкін.
"Лепшым абаронцам турніру" стаў Вадзім Пракапец, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання.
"Лепшым цэнтравым" названы Арцём Яблонскі, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Тытул «Лепшага нападаючага» дастаўся Васілю Лапышу, студэнту 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Званне "Лепшы гулец" атрымаў Андрэй Валюк, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.