Праект «Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня 2022 года.
Грамадзянска-патрыятычны марафон - гэта сучасная форма патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі, якая ўяўляе сабой спаборніцкі ўдзел каманд у цыклах і конкурсах рознай накіраванасці (творчай, інтэлектуальнай, ваенна-спартыўнай і сямейнай).
Віншуем калектыў аўтараў і жадаем далейшых творчых поспехаў! Дарэчы, гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё.