Напярэдадні Калядаў, 6 студзеня, валанцёры факультэта гісторыі камунікацыі і турызму наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак у Гродне. Гэта не першая акцыя, арганізаваная валанцёрамі факультэцкага атрада "BENEФіКТ". Амаль два тыдні студэнты і выкладчыкі факультэта збіралі цацкі, рэчы і салодкія падарункі для рабят, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.
Студэнты-валанцёры зладзілі для выхаванцаў зімовую казку! Арганізавалі вясёлыя конкурсы, вадзілі карагоды ля ёлкі.
Дзеці спявалі, танчылі, расказвалі вершы. Канешне, дзеці атрымалі навагоднія падарункі.
Але самае галоўнае - гэтыя жывыя зносіны і атмасфера свята.
Некаторыя з выхаванцаў так пасябравалі з валанцёрамі, што ніяк не хацелі развітвацца.