З 23 студзеня па 22 лютага для чытачоў Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў платформы iG Library Platform. Доступ ажыццяўляецца толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.
IG Publishing – гэта праект iGroup, аднаго з найбуйных пастаўшчыкоў рэсурсаў для бібліятэк у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Платформа-агрэгатар аб'ядноўвае электронныя кнігі і часопісы вядучых сусветных выдаўцоў. На дадзены момант даступныя для чытання дакументы ад 60 выдавецтваў.
Звярніце, калі ласка, увагу, што пералік выдавецтваў можа мяняцца ў залежнасці ад палітыкі кожнага выдавецтва ў адносінах да супрацоўніцтва з кліентамі з Рэспублікі Беларусь.
Праграма для чытання дакумента абсталявана функцыяй перакладу тэксту на розныя мовы, таксама ёсць магчымасць запампоўкі тэксту.
Спасылка для работы з рэсурсам.