Студэнт 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ціхан Ганчароў стаў уладальнікам дыплома III ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Ціхан атрымаў перамогу ў намінацыі "Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям'і". Студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Дзіяна Калеснік стала ўладальнікам дыплома III ступені Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці ў намінацыі "Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці".
Конкурс накіраваны на ўмацаванне гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамленне бясспрэчных дасягненняў незалежнай Рэспублікі Беларусь, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і здзяйсненне сучаснай дзяржавы, кансалідацыю грамадства і ўмацаванне нацыянальнага адзінства, падтрымку таленавітых творчых людзей.
Конкурс праводзіўся па сямі намінацыях: «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці», «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям'і», «Выбітныя асобы беларускай зямлі», «Прыгажосць роднай зямлі», «Песні нашай Радзімы», «Мова маёй зямлі ( мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны)», «Культура і побыт беларускага народа». Намінацыі накіраваны на папулярызацыю гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснай дзяржавы.