Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 15 мата 2023 года прысуджана вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук і настрыфікаваны дыплом кандыдата тэхнічных навук.
Вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук прысуджана Вользе Будзеніс, старшаму выкладчыку кафедры англійскай філалогіі, выпускніцы аспірантуры ўніверсітэта. Абарона дысертацыі "Білінгвізм як фактар сацыякультурнай дынамікі беларускага грамадства" па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры адбылася 9 снежня 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Да 02.14.03 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Навуковы кіраўнік - Алег Раманаў, доктар філасофскіх навук, прафесар, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
Настрыфікаваны дыплом кандыдата тэхнічных навук Аляксея Мілашэўскага, дацэнта цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін, выпускніка ад'юнктуры ФДКВАУВА "Ваенная акадэмія сувязі імя Маршала Савецкага Саюза С. М. Будзёнага" (г. Санкт-Пецярбург). Загадам Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ад 16.11.2022 № 1471/нк-дсп зацверджана рашэнне спецыяльнага савета па абароне дысертацый Д 07.2.014.01 на базе ФДКВАУВА «Ваенная акадэмія сувязі імя Маршала Савецкага Саюза С. М. Будзёнага» аб прысуджэнні кандыдата тэхнічных навук. Абарона дысертацыі па спецыяльнасці 6.2.13 - ваенныя сістэмы кіравання, сувязі і навігацыі адбылася 24.05.2022.