Завершаны прыём заявак на ўдзел у V Рэспубліканскім маладзёжным фестывалі-конкурсе "МЕДЫАСФЕРА-2023", які праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адрас аргкамітэта V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023" паступіла!
Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам міру і стварэння, у сувязі з гэтым ключавой тэмай фестывальных работ удзельнікаў вызначана тэма "Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…". У адрас аргкамітэта фестывалю паступіла больш за 300 заявак ад удзельнікаў у пяці намінацыях: "Друкаваныя СМІ", "Электроннае СМІ (ТБ)", "Фотапраект", "Інтэрнэт-праект" (у фарматах блог, лонгрыд, спецыяльны медыяпраект), "Камунікацыйны праект".
Да працы прыступае кампетэнтнае журы, у складзе якога рэдактары, журналісты, тэлевізійныя вядучыя, спецыялісты па рэкламе і сувязях з грамадскасцю, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу Купалаўскага ўніверсітэта. Перад журы стаіць няпростая задача, бо з году ў год якасць праектаў расце, а гэты год стаў рэкордным па колькасці пададзеных на фестываль праектаў. Пашыраецца і геаграфія ўстаноў адукацыі.
У 2023 годзе заяўкі падалі прадстаўнікі больш як 50 устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Магілёва, Ліды, Мсціслаўля, Гомеля, Бабруйска, Валожына, Ляховіч, Салігорска, Светлагорска, Шчучына, Полацка і іншых гарадоў. У ліку аўтараў праектаў - студэнты з 12 ВНУ рэспублікі!
У Telegram-канале студэнцкага медыяцэнтра 11–12 красавіка адбудзецца анлайн-галасаванне за прыз сімпатый гледачоў. Там жа можна сачыць за ходам падрыхтоўкі да фестывалю. Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 13-14 красавіка 2023 года ў Купалаўскім універсітэце. У праграме фестывалю запланаваны майстар-класы ад прафесіяналаў у сферы масмедыя. Такі падарунак рыхтуе гасцям "МЕДЫЯСФЕРЫ-2023" кафедра журналістыкі, якая ў бягучым годзе адзначае сваё 15-годдзе з дня заснавання.