Семінар арганізаваны на базе Купалаўскага ўніверсітэта Гродзенскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА "Веды" і РГА "Белая Русь". Удзел у ім прынялі кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленні вобласці. Спікерам стаў Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Мерапрыемства прайшло ў афлайн і анлайн фармаце. Ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта ўдзельнікаў семінара прывітаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько. Як адзначыў Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, вельмі важна данесці сучасныя метады работы з калектывамі, гэта дае магчымасць наладзіць камунікацыю і дапамагае эфектыўна даносіць інфармацыю.
- У рамках падобных семінараў мы даем базіс, патрэбны для наладжвання эфектыўнай камунікацыі. У далейшым слухачы змогуць выкарыстоўваць методыкі самастойна і развіваць яшчэ больш глыбока свае лідарскія і камунікацыйныя якасці, - адзначыў Аляксей Аўдонін. Размова таксама ішла аб тым, як пазбегнуць інфармацыйных шумоў і аб тым, як правільна даносіць інфармацыю.
Галоўнае багацце нашай краіны - гэта людзі, адзначыла першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыі РДГА "Веды" Святлана Вараніца. І з імі трэба ўмець камуніцыраваць на самых розных узроўнях. А дапамагчы ў гэтым можа сістэмнае навучанне.