На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло прафілактычнае мерапрыемства з удзелам экспертаў, якія далі адказы на шматлікія пытанні.
Дыялогавая пляцоўка была прысвечана наступным тэмам: “Алкагольная залежнасць – шкода і наступствы”, “Процідзеянне гандлю людзьмі. Не - гвалту" і "Папярэджанне парушэнняў правілаў дарожнага руху".
Экспертамі на пляцоўцы выступілі начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Леанід Шадура, дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева, дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў, а таксама загадчык здраўпункта ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Кравец.
Марына Кравец расказала аб прафілактыцы алкагольнай залежнасці і падкрэсліла:
- Ні для каго не сакрэт, што пэўныя жыццёвыя сітуацыі могуць спрыяць пачатку ўжывання алкаголю. Самым лепшым метадам прафілактыкі алкагалізму з'яўляецца фарміраванне ўсвядомленай асобы. Важна паказаць, што алкаголь зусім не ёсць каштоўнасцю ў жыцці і спіртныя напоі не вырашаюць праблемы.
У выпадку неабходнасці студэнтам заўсёды акажуць дапамогу, за якой можна звярнуцца асабіста ў сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную службу ўніверсітэта або патэлефанаваць па нумары 41-02-27.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Прысутныя задавалі пытанні і актыўна ўступалі ў дыскусію. Спікеры здолелі захапіць аўдыторыю і граматна раскрыць кожную тэму.