Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Санукевіч і Юлія Форыс прынялі ўдзел у акцыі ад Чырвонага Крыжа "Пачні дапамагаць вясной".
Мэтай акцыі з'яўляецца аказанне дапамогі адзінокім і пажылым людзям, якія самотна пражываюць, і людзям з інваліднасцю. Навучэнцы каледжа дапамагалі ў зборы харчовых і гігіенічных набораў для наступнай перадачы людзям, якія жывуць у нястачы.
Гэта акцыя штогод праводзіцца Чырвоным Крыжом. Дапамога выяўляецца не толькі ў зборы харчовых і гігіенічных набораў. Валанцёры дапамагаюць рабіць уборку ў дамах, мыць вокны пасля зімы, наводзіць парадак на прыдамавой тэрыторыі і прысядзібных участках, падрыхтоўваючы іх да новага сезона.