Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2021 - 2025 гады ў Гродзенскай вобласці.
Асноўная задача гэтага мерапрыемства - рэалізацыя ініцыятывы па аб'яднанні на адзінай платформе распрацоўшчыкаў бізнес-ідэй на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Удзел у інавацыйных стартапах садзейнічае стымуляванню і стварэнню ўмоў для папулярызацыі і развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы.
Конкурс праводзіцца камітэтам эканомікі сумесна з Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Гродзенскім гарадскім і раённным выканаўчымі камітэтамі.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 9 мая 2023 года. З умовамі правядзення абласнога конкурсу інавацыйных ідэй можна азнаёміцца ў Палажэннi.