19 красавіка на факультэце матэматыкі і інфарматыкі адбылася алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў універсітэта. У алімпіядзе прынялі ўдзел 35 студэнтаў 5 факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта - факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання, інжынерна-будаўнічага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
Купалаўцам было прапанавана вырашыць задачы, якія адпавядаюць прадметнай галіне "Матэматыка". Папярэднія звесткі, неабходныя ўдзельнікам для разумення і вырашэння заданняў алімпіяды, адпавядаюць дзеючым адукацыйным стандартам па спецыяльнасцях устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і вучэбных праграмах па матэматычных дысцыплінах. Аднак для рашэння задач неабходна было праявіць творчыя здольнасці і прадэманстраваць нестандартнасць мыслення.
Вынікі падводзіліся ў асабістым заліку па дзвюх групах. У групе "А" спаборнічалі студэнты тых спецыяльнасцей, на якіх за ўвесь перыяд навучання вучэбнымі планамі прадугледжана больш за 440 аўдыторных гадзін па дысцыплінах матэматычнага цыкла, у групе "Б" - не больш за 440 аўдыторных гадзін.
Так, у групе «А» дыплом І ступені атрымаў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Цыркуновіч. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны таксама студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Анатоль Карпусь. Уладальнікам дыплома ІІІ ступені стаў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Данііл Ясевіч. Пахвальнымі лістамі ўзнагароджаны Аляксандр Гамановіч і Анжаліка Трусіла, студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
У групе "Б" перамога дасталася студэнту факультэта эканомікі і кіравання Максіму Ланцэвічу. Дыпломы ІІ ступені атрымалі таксама студэнты факультэта эканомікі і кіравання Ягор Анікевіч і Уладзілен Лакцевіч. Уладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені сталі дзве студэнткі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Карына Сухініна і Ганна Альшэўская, а таксама студэнты факультэта эканомікі і кіравання Эмілія Падгайская і Арцём Хадунько. Пахвальнымі лістамі ўзнагароджаны студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзяніс Дзенісевіч і Іван Самусевіч, студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Ягор Раманькоў і студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Аляксандра Белавусава.