У рамках VI Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону “Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь” адбудзецца акцыя “Купалаўцы памятаюць”.
Акцыя пройдзе 5 мая 2023 года і будзе прысвечана 79-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 78-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і навучэнцы каледжаў, работнікі ўніверсітэта і каледжаў, а таксама ветэраны ўніверсітэта з партрэтамі сваіх сваякоў – ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Памятнае мерапрыемства пачнецца ў 11.00 з урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям горада Гродна ў парку імя Жылібера. Далей адбудзецца ўрачыстае шэсце арганізаванай калоны Купалаўцаў, каманд-удзельніц Марафона і гасцей мерапрыемства па маршруце ад гарадскога парка імя Жылібера да стадыёна ДУ "Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву" і ўдзел у якасці гледачоў у фінальных мерапрыемствах Марафона.
Па пытаннях удзелу ў акцыі «Купалаўцы памятаюць» з партрэтамі сваіх сваякоў-удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны можна звярнуцца да 29.04.2023 ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22 каб. 224, кантактны нумар тэлефона: 73-19-09 , электронны адрас uvr@grsu.by).
Рэгістрацыя па спасылцы - https://forms.gle/eHDin4ZCGKcsoQ5d8