22 красавіка на педагагічным факультэце адбыўся фінал конкурсу праектаў для навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Адкрываю свет педагагічных прафесій».
На конкурс былі прадстаўлены каля 80 даследчых, інфармацыйных і творчых праектаў на тэмы, вызначаныя ўдзельнікамі самастойна ў рамках прапанаваных напрамкаў: «Прафесія педагога: учора, сёння, заўтра», «Я з дынастыі педагогаў», «Выбітныя педагогі маёй малой радзімы», «Настаўнікі-героі Вялікай Айчыннай вайны: памятаем, цэнім, раўняемся», «Профільныя класы педагагічнай скіраванасці: магчымасці і перспектывы», «Мой педагагічны бізнес-праект», «Адукацыйныя тэхналогіі будучыні», «Перспектывы развіцця спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі», «Духоўна -маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў сучасных установах адукацыі».
Фінал конкурсу адбыўся ў фармаце абароны лепшых работ. Журы конкурсу ацэньвала творчы падыход, актуальнасць і навізну прапанаваных рашэнняў, практычную значнасць праектаў, выразнасць выкладу ўласных думак, якасць афармлення тэксту, дадаткаў і прэзентацый, арфаграфічную, пунктуацыйную і маўленчую пісьменнасць удзельнікаў праектаў.
З пераможцамі можна азнаёміцца тут.