Для спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Воранаўскага раёна кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку правяла практыка-арыентаваны семінар "Ацэнка фінансавага стану суб'ектаў аграпрамысловага комплексу ў канкурэнтных умовах".
На семінары прысутнічалі галоўныя бухгалтары і галоўныя эканамісты 10 аграпрамысловых гаспадарак Воранаўскага раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты Воранаўскага райвыканкама.
Семінар падрыхтавалі і правялі старшы выкладчык Наталля Патоцкая, дацэнт Валерый Сільвановіч, загадчык кафедры Людміла Тарасава. Практыка-арыентаваны семінар адбыўся на базе Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці.