Ад Купалаўскага ўніверсітэта ў семінары ўдзельнічалі загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў, загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Янчурэвіч і дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Аляксандра Рыжа. Семінар "Лепшы вопыт і практыка супрацоўніцтва на мясцовым узроўні па развіццю экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ)" адбыўся ў Валожыне (Мінская вобласць).
Семінар арганізаваны ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту», каардынацыю якой ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў партнёрстве з ПРААН пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Галоўная мэта падобных мерапрыемстваў - абмен вопытам і распаўсюджванне перадавых практык па арганізацыі экатурыстычнай дзейнасці на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ).
Указаны праект МТП накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу і ўкараненне механізму рэалізацыі комплексу мер па развіццю і прасоўванню экатурызму, стварэнне неабходнай метадычнай базы для развіцця экатурызму і сістэмы стратэгічнага планавання, умацаванне супрацоўніцтва паміж прыватнымі кампаніямі, дзяржаўнымі прыродаахоўнымі ўстановамі і мясцовым насельніцтвам.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх ландшафтных заказнікаў «Азёры» і «Налібоцкі», Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сацыяльных, навуковых арганізацый і ўстаноў культуры, мясцовага экатурыстычнага кластара.
У якасці ключавых спікераў на семінары выступілі вядучыя расійскія спецыялісты, якія маюць вялікі досвед працы на ААПТ. У ходзе семінара абмеркаваны пытанні прыцягнення валанцёраў і станоўчыя вынікі такога супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве, уключэння мясцовага насельніцтва ў развіццё экатурыстычных паслуг, а таксама эфектыўныя інструменты ўзаемадзеяння з наведвальнікамі ААПТ. Праведзены практычныя заняткі, у фармаце мазгавога штурму, розных сітуацый, якія ўзнікаюць пры рабоце ў галіне экатурызму ў ААПТ.
Удзельнікі наведалі сядзібу «Хутар Дудара», дзе пазнаёміліся з практычнай працай калег у галіне экалагічнага і гісторыка-культурнага турызму.
У завяршэнне мерапрыемства адбылося падпісанне дэкларацыі аб партнёрстве паміж удзельнікамі экатурыстычнага кластара «Налібоцкі».