Вядучы супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ў галіне падаткаабкладання – старшы выкладчык Лідзія Сямашка – прыняла ўдзел у рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў «Удасканаленне работы фінансавай службы бюджэтнай арганізацыі ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў».
У рамках адукацыйнай праграмы Лідзія Сямашка азнаёміла слухачоў з роляй падаткаў у сістэме сацыяльна-эканамічных адносін, актуальнымі зменамі ў падатковым заканадаўстве ў дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб і практычнымі пытаннямі яго прымянення, з арганізацыяй падатковага кантролю, спосабамі і метадамі падатковых праверак у дачыненні да розных катэгорый плацельшчыкаў, асобных падатках і зборах.
Слухачамі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў выступілі спецыялісты бухгалтарскай і эканамічнай службаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.