21 мая студэнты факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у якасці валанцёраў у Адкрыцці летняга сезона "Дачакаліся!" у Гродзенскім заалагічным парку.
У рамках свята была праведзена экскурсія для маленькіх наведвальнікаў “Хлопцам пра звяроў”, канцэртная праграма “Ура!”, шоу мыльных бурбалак і паказальныя кармленні гадаванцаў заапарка – рыб, вадаплаўных птушак, сурыкатаў і леапарда.
Падчас свята студэнты-валанцёры Дыяна Юрчык і Марыя Чыстап'ян расказалі дзецям пра сямейства пчаліных і медапрадукты. Студэнты гулялі з дзецьмі: малявалі звяроў, збіралі пазлы. У дзяцей была магчымасць сфатаграфавацца з вялікай плюшавай меданоснай пчалой. Арганізатарам пляцоўкі выступіла кампанія ТАА "Мядовы шлях".
Студэнты 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Арына Лайкова, Анастасія Красніцкая, Ганна Бітук і Карына Урбановіч працавалі з дзецьмі ў кантактным заапарку «Бабулін дворык». Дзяўчаты вучылі наведвальнікаў, як правільна абыходзіцца з жывёламі, расказвалі, як іх утрымліваюць і кормяць.