Да ўдзелу ў алімпіядзе, якая пройдзе з 5 па 29 чэрвеня, запрашаюцца студэнты і школьнікі.
Алімпіяда праводзіцца ў два туры: папярэдні (дыстанцыйны), II - фінальны (вочны або дыстанцыйны, па выбары арганізатараў).
Папярэдні тур служыць для азнаямлення ўдзельнікаў з задачамі прадметнай вобласці алімпіяды і адбору ўдзельнікаў на фінальны тур. Фінальны тур з'яўляецца заключным этапам мерапрыемства.
Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны дыпломамі першай ступені, прызёры - дыпломамі другой і трэцяй ступені. Удзельнікі ўзнагароджваюцца пахвальнымі граматамі і заахвочвальнымі прызамі.
Мерапрыемства арганізавана з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і школьнікаў, падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі, развіцця цікавасці студэнтаў і навучэнцаў школ да пытанняў кібербяспекі.
Алімпіяда праводзіцца кафедрай сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Азнаёміцца з умовамі правядзення алімпіяды і даведацца падрабязную інфармацыю можна па спасылцы.